У Купалаўскім універсітэце збіраюцца перакладчыкі Балтыйскага рэгіёна
Канферэнцыя будзе доўжыцца два дні. Акрамя беларускіх перакладчыкаў сваім досведам будуць дзяліцца навукоўцы з Фінляндыі, Эстоніі, Латвіі і Літвы. Арганізатарам выступае Партнёрства ўніверсітэтаў Балтыйскага мора.
Канферэнцыі такога кшталту ладзяцца ўжо чацвёрты год запар. Папярэднія тры адбыліся ў Вільні, Таліне і Калінінградзе. У гэтым годзе мерапрыемства рыхтавалі кафедра лінгвістыкі і міжкультурнай камунікацыі Купалаўскага універсітэта і Цэнтр перакладаў універсітэта горада Турку, што ў Фінляндыі. Менавіта ў Турку ў 2000 годзе было заснавана Партнёрства ўніверсітэтаў Балтыйскага мора, ў якім сёння прымаюць удзел больш за сорак універсітэтаў Беларусі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі і Расіі.