Інвестыцыйны форум пачынае працаваць

|

Дамова падпісана ў рамках Першага Міжнароднага інвестыцыйнага форума, які адбыўся ў Гародні 1-2 кастрычніка.

Падобную дамову з мэтай прыцягнення інвестыцый у эканоміку рэгіёна адміністрацыя СЭЗ у хуткім часе збіраецца падпісаць і з беларуска-польскім бізнэс-цэнтрам у Варшаве.

Падчас форума фінска-эстонская кампанія Makron выказала жаданне зарганізаваць на тэрыторыі СЭЗ вытворчасць высокадакладных вырабаў з металу. А прадстаўнікі аўстралійскай інвестыцыйнай кампаніі InsightLane пажадалі экспартаваць беларускую працукцыю ў ААЭ. Дэталі праекта будуць абмяркоўвацца падчас візіту прадстаўнікоў кампаніі ў адміністрацыю СЭЗ.

 

Адным з вынікаў форума можна лічыць узаемнае жаданне (падмацаванае падпісанай дэкларацыяй) гарадзенцаў і прадстаўнікоў адміністрацыі Алітуса аб падрыхтоўцы сумесных праектаў для ўдзелу ў праграме трансмежнага супрацоўніцтва ЕС “Літвія-Літва-Беларусь”. Прыём заявак на ўдзел пачыаецца восенню.

Да падобнага пагаднення, пакуль не падпісанага, прыйшлі ў перамовах з падлясскім цэнтрам абслугоўвання інвестараў у Польшчы. З палякамі дамовіліся аб сумесным удзеле ў праграме трансмежнага супрацоўніцтва “Польшча-Беларусь-Украіна”, прыём заявак у якой пачнецца з сярэдзііны кастрычніка.

 

Перамовы гарадзенскіх прадпрыемстваў з інвестыцыйнымі кампаніямі падчас форума мелі папярэдні характар, таму аб дасягненні канкрэтных дамоўленнасцяў стане вядома пазней, як паведамілі ў гарвыканкаме.

 

Па інфармацыі БелТА

Фота http://img1.liveinternet.ru/images/attach/b/2/0/589/589479_1188907967_money2.jpg