Час дэпрэсіі і… кахання

>

Альберт Уладзіміравiч, 25 гадоў, распавёў нам пра тое, што восень, пэўна, далёка не самая яго любiмая пара года па … фiнансавых прычынах. У сутнасць праблемы пасвячаць нас не стаў. 

Алёна, 21 год, была такая прыгожая дзяўчына, што мы спынiлi яе, не спадзяючыся на поспех у інтэрв’ю. Але яна, на дзiва, ад нас не пабегла, а адкрыла нам свае назіранне, што восень – незвычайная пара для кахання…

 

Аляксандр, 50 гадоў, адмовіўся фатаграфавацца… Было вельмi складана ўявiць, якi сапраўды настрой у гэтага чалавека, бо ён задумлiва глядзеў на ваду і кармiў з унучкай качак. Але прызнаўся, што для яго восень ажыццяўляе магчымасць падвесці пэўныя жыццёвыя вынiкі.

 

З Віктарам, 29 гадоў, сталася тое, што здараецца са многiмi ў гэтыя восеньскія часы – у яго быў дрэнны настрой, і таксама як і Аляксандр ад фотакамеры адвярнуўся. Але ён падзялiўся з намi сакрэтам, што назіранне за птушкамі трохі супакойвае. Паспрабуйце самi!

Паўла Саўчука, 18 гадоў, мы сустрэлi з яго дзяўчынай, i ён быў згодны з Алёнай, што восень лепей перажываць разам cа сваёй палавiнкай. Так трымаць, Павел!

Глеб, 12 год, лічыць, што восень гэта – рамантычна i прыкольна! Вуснамі дзіцяці…

        

   

Аля, Алiса і Насця, прыкладна аднаго юнага ўзросту, падзяліліся з намі сваім найвыдатнейшым настроем. Аля выказала сваё захапленне шакаладам, фоткамi каля Старога Замку, i (што было зусiм нечакана), вучобай. Алiса з Насцяй наадварот былі прыхiльны больш да музыкi & hip-hopу (respect, дзяучаты!).

Сям’я Дагаевых прызналася, што з прыходам восені настрой у іх пагоршыўся. Але яны ўпэнены, што лепшы спосаб пераадолець восеньскую нуду,  хадзiць на шпацыр (калi надвор’е адпаведнае, вядома ж).

Нiна Iванаўна нас проста ўразіла! Сваім аптымiзмам, глыбокай адукацыяй i патокам пазітыўнай iнфармацыi, якi вылiўся на нас у адзiн момант. На нашу думку, яна сказала вельмi правiльную рэч, калi ў цябе ўсё добра i ў тваiх родных усё добра, то кожны дзень будзе цудоўны, а восень залатой…

 

Падрыхтавалі Дар’я Тугарына і Юлія Бадзяк (фота)