Лепшы паштавік гораду
З нагоды свята мы і папрасілі Кацярыну Жвалеўскую – аператара аддзялення паштовай сувязі № 5 г. Гродна і па сумяшчальніцтву – пераможцы абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства.
– Кацярына, што трэба зрабіць, каб стаць лепшым?
– Па-першае, неабходна любіць сваю працу. Абавязкова быць прафесіяналам, разбірацца ў сродках сувязі, камп’ютарнай тэхніцы.
– А як увогуле праходзілі гэтыя спаборніцтвы?
– Мы павінны былі выканаць тэарэтычныя і практычныя заданні. Улічваліся правільнасць і хуткасць іх выканання.
– Вам лягчэй працавць з увядзеннем мадэрнавых аўтаматызаваных тэхналогiй?
– З аднаго боку лягчэй, з другога – складаней. Складаней таму, што калі, напрыклад, камп’ютар паламаецца, то ўся праца можа застапарыцца.
– Як зараз працуюць нашыя паштальёны? Ходзяць пешкі, ці можа ім выдаецца службовы транспарт?
– Не, на нагах, як і звычайна. У сельскай мясцовасці паштальёны ездзяць на веласіпедзе.
– Ці будуць якія небудзь адрозненні ў рабоце вашага адзялення сувязі дзевятага кастрычніка?
– Не (усмяхаецца). Мы будзем працаваць так, як і звычайна.
Як гэта не дзіўна, сусветны эканамічны крызіс паўплываў і на працу паштальёнаў. Працы стала… больш. Пашырылася і колькасць паслуг, якія прадастаўляе пошта. Напрыклад, «гібрыдная» паштовая сувязь – спалучэнне звычайнай паштовай сувязі з электроннай. Гэта і EMS – міжнародная паскораная пошта. Ды шмат чаго яшчэ.
– Ці маеце вы які-небудзь план па падпісцы на перыядычныя выданні?
– Мы маем план не толькі па падпісцы на перыдычныя выданні, але і план работы ўвогуле. Што тычыцца перыядычных выданняў, то так, павінны падпісаць вызначаную колькасць насельніцтва на тую ці іншую газету.
– А што будзе, калі не выканаць гэты план?
– Звычайна мы яго выконваем.
– Вядома, што падчас свята ў некаторых гарадах ці адзяленнях ёсць такія традыцыі, як святочнае штампаванне канвертаў ці што-небудзь іншае – памятны выпуск нейкай незвычайнай паштовай маркі.
– Ну, паштовыя маркі ў гэты дзень напэўна будуць выпускаць.
– Дзякуй за адказы. З наступаючым святам!
– І вам таксама дзякуй, што ўзгадалі.
На ілюстрацыі (http://top10best.ucoz.ru) : помнік паштальёну Печкіну ў г. Лухаўцы (пад Масквой).