«Здзелка стагоддзя»
Як паведамляе БелаПАН, праект зараз знаходзіцца ў стадыі перамоваў. Плануецца, што за «Еўрапрэстыжам» і праектаванне, а потым і будаўнічыя работы. Паводле слоў кіраўніка «Еўрапрэстыжа» Георгія Вашкевіча, прадпрыемства і раней выконвала «не менш буйныя праекты, хоць і не гістарычныя». Адзін з паплечнікаў Сямашкі па Саюзе палякаў, які прысутнічаў на інтэрв`ю, дадаў: названыя каралеўскія замкі маюць дачыненне да польскай культуры, таму нічога дзіўнага, што праект можа атрымаць менавіта Сямашка.
Дзве гэтыя падзеі – нечаканае абранне «будаўніка» Сямашкі кіраўніком афіцыйнага Саюзу і не менш нечаканае (ці наадварот – запланаванае?) права на рэстаўрацыю – нельга не звязаць паміж сабой. Усё гэта нагадвае «здзелку стагоддзя», калі ўявіць сабе, якія і чые грошы будуць круціцца вакол пакуль гіпатэтычнага праекту.
І яшчэ пытанні, чаму улады Гродна плануюць даверыць менавіта гэтай кампаніі рэстаўрацыю двух каралеўскіх замкаў? Чаму не разглядаецца пытанне тэндэра? Чаму праектаваннем будзе займацца прыватная кампанія, а не дзяржаўныя архітэктары? І нарэшце, ці не ператворацца пасля рэстаўрацыі каралеўскія замкі ў «каралеўскія» гатэлі? Нагадаю, што ў мінулым стагоддзі Новы замак таксама быў у эпіцэнтры «здзелкі»: у 80-я гады ў ім засядаў абкам КПСС.
А што тычыцца «дачынення» замкаў да польскай культуры (па словах паплечніка), дык яно такое ж, як і дачыненне Сямашкі да палякаў.
Фота http://www.grodno.biz