КІРМАШ У ДЗЕНЬ СВЯТОГА КАЗІМІРА
Арганізатарам рэспубліканскага кірмаша выступае афіцыйны Саюз палякаў на Беларусі пад кіраўніцтвам Юзэфа Лучніка.
Свой удзел у свяце падцвердзілі больш за 100 майстроў. Імправізаваныя майстэрні размесцяцца на пляцоўцы ля кінатэатра “Гродна”. Вырабы з дрэва, метала, скуры, гліны можна будзе набыць на месцы.
Не менш традыцыйнымі сталі ў Гродна альтэрнатыўныя “Казюкі”, якія ладзіць непрызнаны ўладамі Саюз палякаў на чале з Анжалікай Борыс.
Сёлета альтэрнатыўны кірмаш адбудзецца 3 сакавіка ў памяшканні па адрасе вул.Будзёнага 48-а (былая майстэрня Іваноўскага).
Кася КРОТ