Гарадзенскіх псіхолагаў адправілі ў турму
Як паведаміла “Сталічнае тэлебачанне”, першы паход у турму гарадзенскія псіхолагі зрабілі ў сярэдзіне мінулага тыдня.
У час сустрэчы асуджаныя падлеткі распавядалі, як апынуліся за кратамі, як ім не хапала побач дарослага чалавека, які мог бы папярэдзіць неабдуманыя ўчынкі.
>
На думку супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў, якія ініцыявалі такую акцыю, такімі людзьмі, апроч бацькоў, павінны быць і школьныя псіхолагі.
Фота: prosto-free.livejournal.com