Узнагароды рэспубліканскага фотаконкурсу

|

Удзел жа ў святочнай выставе (Фатаграфіі 170 год), якая адкрылася 8 кастрычніка ў мінскім Музеі гісторыі беларускай літаратуры, узялі ўсе сямёра ўдзельнікаў з Гародні. Стаць героем гэтай выставы раўназначна выхаду ў фінал конкурсу. Журы адабрала 65 фотаздымкаў, зробленых 37 аўтарамі. Адбіралі з больш за 1600 здымкаў, якія былі дапушчаны да конкурса. Журы адзначыла традыцйна досыць высокі ўзровень прац, асабліва ў намінацыях пейзаж, партрэт і рэпартаж.

Выстава ў Мінску працягнецца да 10 лістапада. Нашы пераможцы Любоў Блахова – першае месца ў намінацыі партрэт, праца “Партрэт з аўтамабілем”, Аляксандр Саенка – першае месца ў намінацыі рэпартаж, Серыя “Едакі”і бясспрэчны пераможца выставы, Сяргей Марозаў – першае месца ў намінацыі забаўкі і адпачынак, праца “Пляж-6”, Іван Цыркуновіч – другое месца ў намінацыі партрэт, праца “У дарозе…”, Віталь Лука – трэцяе месца ў намінацыі жывёлы, праца “Пёс”.

 

Падрабязна даведацца пра працы і ўражанні удзельнікаў і пераможцаў конкурса можна на сустрэчы, якая адбудзецца ў чацвер 15 лістапада ў фотаклубу “Гродна” па адрэсе вул. Кірава, 35.

 

Фота http://fotogrodno.net/2009/10/10/vystavka_foto_photo_digital_drive__2009.html