“Свабоднае кіно” запрашае на містэрыю

|

Фільм пачынаецца з правакацыйнага сцверджання: “Пяцьсот гадоў таму яны не ведалі, што яны беларусы, але іх дзяржава была найбольшай у Еўропе. Калі яны даведаліся пра гэта, у іх ужо не было дзяржавы. Сто гадоў іх лічылі недаробленымі рускімі. Потым дваццаць гадоў – непаўнавартаснымі палякамі. Яшчэ два гады – савецкімі. А потым пачалася вайна і акупацыя. Пасля іх беларусаў засталося зусім мала. Цяпер у беларусаў ёсць дзяржава. Але іх саміх ужо няма”.

 

«Акупа́цыя. Містэ́рыі» – мастацкі фільм рэжысэра Андрэя Кудзіненкі па сцэнару Аляксандра Качана, зьняты ў 2004 годзе. Экзістэнцыяльная драма з элементамі трылеру. У Беларусі за недастатковы патрыятызм фільм забаронены да пракату.

 

Серада, 14 кастрычніка, Гродна, 19.00 па адрасе: вул. Будзёнага 48а, памяшканне Таварыства Беларускай Школы. Добрая якасць, выдатны гук. Уваход вольны.

 

Нагадаем, што ў “Свабодным кіно” – штосераду, а 19.00 фільмы вартыя вашай увагі! 7 кастрычніка мы паказвалі лепшыя фільмы канала БЕЛСАТ – “Свята на нашай вуліцы” і “Гаспадар”. Замаўляйце копіі.

 

Па інфармацыі Гарадзенскага Руху За Свабоду

Фота http://ultra-krama.appee.com/media/mystery.jpg