Вялікае Княства on-line
Ідэя стварэння міжнароднай сеткі даследчыкаў ВКЛ узнікла вясною 2002 года пад час аднаго з семінараў, які праводзіўся ў межах праекту “Школа маладых беларускіх гісторыкаў Вялікага княства Літоўскага”. Як вынік была створана група каардынатараў з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны. Адразу пачалося супрацоўніцтва праз электронныя сродкі камунікацыі, вынікам якога стала першая сумесная дзейнасць.
Старонка vklonline.com , была створана каб скаардэнаваць навукоўцаў з Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі, Украіны і іншых краін, якія даследуюць гісторыю ВКЛ. На сайце кожны навукоўца можа мець сваю старонку, на якой змяшчаецца інфармацыя аб яго публікацыях.
Сайт закліканы таксама і стварыць спрыяльныя ўмовы для прафесійнага развіцця, супрацоўніцтва і інфармацыйнага абмену. Стваральнікі сайту таксама спадзяюцца, што дзейнасць сеткі будзе спрыяць лепшаму паразуменню сярод нацый-спадкаемніц Вялікага княства Літоўскага.
Сярод каардынатараў сеткі ў Беларусі гарадзенскія гісторыкі Сяргей Салей і Наталля Сліж.
Па інфармацыі vklonline.com
Фота http://www.varvar.ru/arhiv/slovo/images/gerb_vkl.jpg