20 гадоў за падпал… чалавека
Ахвярай забойцы год таму стаў 34-гадовы знаёмы.
Ён запрасіў хлопца ў сваю кватэру на вуліцы Пралетарскай, каб разам выпіць.
Госць нападпітку абліў гаспадара растваральнікам і кінуў на яго падпаленую запалку.
Высветлілася, што да забойства гродзенца падштурхнула рэўнасць: яго палюбоўніца незадоўга да трагедыі зышла да пацярпелага.
Злачынца некалькі месяцаў хаваўся ў Расіі, але ў канцы студзеня быў затрыманы ў Смаленскай вобласці.