У гродзенскіх лясах хаваюцца дзесяткі нелегальных будынкаў

|

Іх адшукалі супрацоўнікі пракуратуры Гродзенскай вобласці і інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Добраўпарадкаваны дамок для палявання знайшоўся таксма ў лесе каля вёскі Серафімы Лідскага раёна.

Паводле дакументаў будынак нібыта належыць лідскаму аўтапарку №2, аднак на самом прадпрыемстве ад уласнасці адмаўляюцца: дом не лічыцца на балансе, сродкі на яго будаўніцтва не выдзяляліся.

Па фактах незаконнага будаўніцтва распачаліся праверкі.

Між тым, учора Вярхоўны суд Беларусі пачаў закрыты разгляд крымінальнай справы, вядомай як «паляўнічая», у дачыненні да высокіх службовых асоб галоўнага ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі.

Фігурантаў справы вінавацяць у незаконным паляванні на пабудаванай на імя падстаўной асобы паляўнічай базе.