Аперацыя “Прышпіліся”

|

Супрацоўнікі ДАІ сцвярджаюць, што рэмень бяспекі змяншае верагоднасць атрымання траўмы і гібелі людзей у ДТЗ.

На кіроўцу ўскладаецца абавязак сачыць за тым, каб пасажыры былі прышпілены.

У адваротным выпадку менавіта ён заплоціць штраф, які складае 0,5 базавай велічыні.

Як паведамілі “Твайму стылю” ў аддзеле агітацыі і прапаганды абласной ДАІ, з пачатку года за невыкарыстанне рамнёў бяспекі ў вобласці аштрафаваны больш за 36 000 чалавек.

Калі раней штраф выпісваўся за самае грубае з зафіксаваных у кіроўцы парушэнняў, то цяпер інспектар ДАІ мае права аштрафаваць за кожнае з іх.

Такім чынам, непрышпілены кіроўца, якога спынілі за перавышэнне хуткасці, можа заплаціць штраф адразу за 2 парушэнні.

У Гродзенскай ДАІ ўзгадваюць кіроўцу, які парушыў адразу 9 пунктаў правіл дарожнага руху, за што і заплаціў адпаведна.

Аперацыя “Прышпіліся” працягнецца да канца тыдня.