Дыпламаты пратэстуюць – эколаг адбывае пакаранне
Нота перададзена ў консульскі аддзел МЗС для высвятлення падрабязнасцей здарэння ўчора.
Лёсам арыштаванага занепакоеная таксама экалагічная арганізацыя “Беллона”, якая накіравала з гэтай нагоды афіцыйны зварот на імя міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова.
Тым часам Андрэй Ажароўскі паспеў адбыць большую частку пакарання.
Эколаг, які быў пазбаўлены магчымасці скарыстацца паслугамі адваката і сустрэцца з прадстаўнікамі консульскай службы Расіі, падаў скаргу ў Гродзенскі абласны суд.
Расійскі фізік-атамшчык, каардынатар маскоўскай групы “Экаабарона” Андрэй Ажароўскі быў затрыманы 9 кастрычніка ў Астраўцы, куды прыехаў для ўдзелу ў грамадскіх абмеркаваннях справаздачы па ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе будаўніцтва АЭС.
У той жа дзень Астравецкі суд пакараў яго адміністратыўным арыштам на 7 сутак па абвінавачванні ў дробным хуліганстве.
Фота Андрэя Ажароўскага з сайта http://belapan.com/archive/2009/09/22/media_aes_v4/