Віртуальны рэцыдывіст затрыманы ў Ваўкавыску

|

Сайт хакера доўгі час быў інфармацыйным лідэрам у рэгіёне, але з’явіліся новыя, больш цікавыя і сучасныя інтэрнэт-пляцоўкі.

Гэтага злачынца перажыць не змог і вырашыў падвысіць цікаўнасць наведвальнікаў да свайго сайта злачыннымі метадамі.

Узламаўшы з дапамогай траяна сайт volkovysk.org, ён практычна знішчыў яго змест.

Пацярпелі таксама іншыя мясцовыя канкурэнты хакера.

Пік яго злачыннай дзейнасці прыпаў на 2008 год. Цяпер дзейнасць пацярпелых сайтаў адноўленая.

Высветлілася, што жыхар Ваўкавыска не першы раз прыцягваецца да адказнасці за злачынствы ў галіне высокіх тэхналогій.

Гэтым разам яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.