Гродзенскія прадпрымальнікі адчуваюць сябе найбольш упэўнена

|

Паводле МФК малы і сярэдні прыватны бізнес лічыць умовы для развіцця сваёй дзейнасці значна горшымі ў параўнанні з умовамі, якія на мясцовым узроўні ствараюцца для прадпрыемстваў дзяржаўнай формы ўласнасці.

Толькі 6% мінскіх, 10% гомельскіх і 9% магілёўскіх бізнесменаў лічаць, што перад мясцовымі ўладамі ўсе роўныя. Ніводзін сталічны індывідуальны прадпрымальнік не сказаў, што знаходзіцца ў аднолькавых умовах з дзяржпрадпрыемствамі.

На гэтым фоне надзіва аптымістычна настроены прадстаўнікі бізнесу на Гродзеншчыне: 52% бізнесменаў не адчуваюць сябе ўшчэмленымі.

Па выніках даследванняў развіццю прадпрымальніцтва больш за ўсё перашкаджае чынавенства, пазітыўнай іх дзейнасць назваль толькі 35% апытаных уладальнікаў малых прыватных прадпрыемстваў.

Макраэканамічнае асяроддзе ў краіне падабаецца 43% з іх, закнадаўства – 45%.

Паказальна, што дзяржпрадпрыемствы ацанілі гэтыя фактары на 20-30 працэнтных пунктаў вышэй.

Даследванні МФК ўскосна даюць адказ на пытанне, чаму ў нас змяншаецца колькасць прыватных прадпрымальнікаў і амаль не з’яўляюцца новыя малыя прыватныя прадпрыемствы.

Паводле http://www.interfax.by

Выява з сайта http://bybiz.ru/comment/reply