Гродзенскі ўніверсітэт – адзін з найдаражэйшых у Беларусі
За год навучання студэнтам самага папулярнага ў Гродна ўніверсітэта даводзіцца плаціць 3 мільёна 442 тысячы рублёў.
Даражэй атрымліваць адукацыю толькі ў Віцебску – 3 млн.804 тыс. рублёў.
Кошты навучання ў іншых рэгіянальных ВНУ Беларусі выглядаюць такім чынам:
– Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт — 3,050 млн. рублёў;
– Брэсцкі — 2,897 млн. рублёў;
– Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.Сухога — 2,753 млн. рублёў;
– Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя. Ф.Скарыны — 2,725 млн. рублёў;
– Баранавіцкі дзяржуніверсітэт — 2 700 тыс. рублёў;
– Мазырскі педуніверсітэт — 2 615 тыс. рублёў;
– Магілёўскі ўніверсітэт харчавання — 2 566 тыс. рублёў;
– Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова — 2 470 тыс. рублёў.
Вучыцца ў ГРДзУ імя Янкі Купалы не нашмат танней, чым у сталічных ВНУ: БНТУ – 3,527 млн. рублёў; БГЭУ — 3,496 млн. рублёў, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт – 3,528 млн. рублёў.
Найдаражэйшы беларускі ўніверсітэт, вядома ж, БДУ – 4,226 млн. рублёў за год навучання.
Паводле http://grodno.biz