Трайное забойства і выкраданне ў Гродна
Ахвярамі забойцаў сталі пажылы гродзенец, яго нявестка і сяброўка жанчыны.
11-гадовага хлопчыка, унука гаспадара кватэры, злачынцы забралі з сабой.
Адыходзячы, яны падпалілі кватэру.
Целы зарэзаных людзей знайшлі супрацоўнікі МНС, якія прыехалі па выкліку на пажар.
Ужо раніцай былі затрыманыя падазраваныя ў забойствах, у якіх адабралі скрадзенае дзіця.
Гэта двое неаднаразова судзімых мужчын 1980 і 1981 гадоў нараджэння.
Прычыны трагедыі высвятляюцца.