НЕМЦЫ ЎКЛАДАЮЦЬ ГРОШЫ Ў БУДАЎНІЦТВА ЗАВОДА НА ГРОДЗЕНШЧЫНЕ

|

Нямецкія бізнесмены згадзіліся ўкласці грошы ў будаўніцтва адзінага ў Беларусі завода па абароне металаканструкцый ад карозіі.

Будаўніцтва новага прадпрыемства, якое размесціцца ў Аульсе, скончыцца ў наступным годзе.

На ім будзе створана каля 120 працоўных месцаў. Завод будзе працаваць па замкнёным цыкле: тэхпрацэс дазволіць пазбегнуць утварэння сцёкавых водаў і кіслотных адходаў, ачышчэнне атмасферных выкідаў будзе адбывацца на самім прадпрыемстве.

Паводле БЕЛТА