“Чорныя дні” з рознымі наступствамі

|

Нядзельны пройгрыш у гасцёх наваполацкаму “Нафтану” з лікам 0-2 паставіў на “павестку дня” захаванне месца футбольнага “Нёмана” у вышэйшай лізе. А яшчэ пару месяцаў таму каманда Алега Радушкі лічылася рэальным прэтэндэнтам на 2-е месца ў чэмпіянаце…

Нагадаем, што месцы ў вышэйшай лізе згубяць каманды, якія зоймуць сёлета 12-14 месцы.

Зараз гарадзенцы толькі на ачко апярэджваюць “Мінск”, які ідзе 12-м.

А наперадзе гульні з “Шахцёрам” і “Тарпеда”, якія вядуць барацьбу за бронзавыя медалі, а таксама МТЗ-РІПА, які таксама змагаецца за “выжыванне”. Фініш для гарадзенскіх заўзятараў футболу чакаецца “валідольным”…

Не парадавалі сваіх заўзятараў і гарадзенскія хакеісты. У панядзелак нашая дружына саступіла на сваім полі лідэрам чэмпіянату – сталічнаму “Юнацтву” 2-4.

Але хакейнае першынство, у адрозненні ад футбольнага, толькі нядаўна распачалося.

Ды і пазіцыя клуба (5-е месца) пакуль не прымушае аматараў хакею хапацца за сэрца…

 

На здымку: гульцоў “Юнацтва” трымалі, але не стрымалі…

Фота Яраслава Ванюкевіча