З СІЗА – У ШПІТАЛЬ

|

Родныя арыштаванага даведаліся пра гэта выпадкова.

Па словах следчага, Юрый Лявонаў пераведзены ў шпіталь у нядзелю з дыягназам “камяні ў нырках”, аднак яго дачка сведчыць, што да арышту праблем з ныркамі ў бацькі не было.

Акцыя салідарнасці з арыштаванымі ваўкавыскімі прадпрымальнікамі, якая адбылася ўчора ў Мінску, была жорстка разагнана АМАПам.

Нагадаем, Юрый Лявонаў, Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага па падазрэнні ў падпале чатырохгадовай даўніны. Афіцыйнае абвінавачванне затрыманым да гэтай пары не прад’яўлена. Іх утрымліваюць у следчым ізалятары ў Мінску.

Кася КРОТ