“Масакра” у Жалудку

|

У творы апавядаецца гісторыя пра нямецкага прафэсара, які прыехаў у Літву да польскага графа, каб адшукаць старадаўнія паданні.

Граф сам аказаўся пярэваратнем, які абарачаўся мядзьведзем (Локіс – па літоўску) і ўрэшце загрыз сваю маладую жонку.

Дзеянні фільма, які здымае рэжысёр Андрэй Кудзіненка (аўтар забароненай у Беларусі “Акупацыя. Містэрыі”), адбываюцца на фоне падзей нядаўняга паўстання 1863-1864 гг.

…У маёнтак графа Ўладзіміра Пазуркевіча прыязджае малады авантурыст, які прадстаўляецца прафесарам.

У доме графа ён робіць выгляд, што актыўна вывучае бібліятэку графа.

Пры гэтым “прафесар” актыўна заляцаецца да нявесты Пазуркевіча прыгажуні Ганны.

Усё гэта імкліва зацягвае героя ў віхуру містыных і жудасных гісторый.

Адметнасцю сцэнара “Масакры” з’яўляецца мова герояў. Граф і нявеста размаўляюць па-польску, госці-чыноўнікі — па-расейску, а сяляне — на беларускай.

Фільм плануецца скончыць да ліпеня 2010 г. Бюджэт стужкі – 5 міліярдаў рублёў.

Навэла Праспэра Марымэ не першы раз натхняе кінарэжысёраў. Яшчэ ў 20-я гады ў СССР быў зняты фільм “«Мядзьведжае вяселле» па сцэнары наркама асветы Луначарскага.

У 70-я гады экранізацыя “Локіса” была зроблена ў Польшчы.

Фота: http://prosto-free.livejournal.com/

Больш фотаздымкаў глядзі таксама тут – http://bibikau.livejournal.com/