Дні Гарадзеншчыны ў Маскве
Сёння адбудзецца сумесны канцэрт творчых калектываў, удзел у якім возьме каля 100 гарадзенскіх выканаўцаў.
У іх ліку такія вядомыя калектывы, як арт-студыя “Рада”, гурт сучаснай харэаграфіі “ТАД”, узорны дзіцячы танцавальны калектыў “Лялечкі”.
Два спектаклі пакажа маскоўскім гледачам Гарадзенскі тэатр лялек.
Заўтра адбудзецца адкрыццё выставаў графікі Юрыя Якавенкі “Магічная лінія” і народнага фотаклуба “Гродна” “Імгненні гарадзенскай прыгажосці”.
За звестках камітэту эканомікі гарадзенскага аблвыканкама, за студзень-верасень 2009 г. у Паўночна-Заходняй адміністратыўнай акрузе Масквы гарадзенцы зладзілі 14 кірмашоў уласнай прадукцыі.
Жыхары расійскай сталіцы купілі на іх тавараў на суму звыш 4 млрд. рублёў.
На здымку: на сцэне – гарадзенскія “Лялечкі”
Фота: grodno-region.gov.by