Гарадзенская стрыптызёрка марыць пра вяртанне з Амерыкі

|

Штогод для ўдзелу ў “танцавальных шоу” у Амерыку едуць тысячы прыгожых рускамоўных студэнтак, якія мараць пра лёгкія грошы, спатканні з міліянерамі і г.д.

Вельмі часта, аднак, замест гэтага іх чакае праца ў месцах з кепскай рэпутацыяй, дзе, як піша выданне “п’яныя мужчыны запіхваюць ім даляры за гумку трусікаў“.

Марына К. прыехала ў Амерыку літаральна за апошнія грошы – яе бацькі памерлі, калі яна была яшчэ маленькая, а жыць на пенсію бабулі было складана, асабліва калі сталая кабета захварэла.

Пасля сканчэння медвучэльні і кароткага перыяду працы па спецыяльнасці, дзяўчына вырашыла падацца ў ЗША ды зарабіць там на жыццё стрыптызам…

Зараз дзяўчына працуе не ў самых прэстыжных стрып-клубах Нью-Джэрсі і Атланцік-сіці. Бабуля памерла, так і не дачакаўшыся вяртання ўнучкі.

Марына ненавідзіць сваю працу і марыць вярнуцца, калі заробіць на кватэру. Зрабіць гэта не так проста, што штодзённы заробак дзяўчыны, па яе словах, не перавышае 150 даляраў. “А мне ж на гэтыя грошы трэба і ў салярый хадзіць і касметыку з касцюмамі купляць!” – абураецца дзяўчына.

На пытанне, чаму яна не спрабуе змяніць працу, Марына адказвае: “Каму я патрэбная? Без дакумантаў, амерыканскай адукацыі, досведу? Не магу ж я ў рэзюмэ пісаць, што танцавала ў клубе”.

Па звестках праграмы «Ла Страда», якая займаецца супрацьдзеяннем гандлю людзьмі і дапамогай ахвярам такога гандлю, ЗША знаходзіцца на 4-м месцы сярод краін, куды найчасцей выязджаюць на працу беларускія жанчыны. Наперадзе – Германія, Расія і Вялікабрытанія.

Увогуле географія выездаў беларускіх грамадзян на сумнеўную працу ахоплівае 95 краін. Сярод іх і такія экзатычныя, як Малі, Іярданія, Аман, Перу.

Як і Марына, большасць з нашых зямлячак працуе там у “шоў-бізнэсе”. Многія з іх пры гэтым становяцца яшчэ і “сэкс-рабынямі”.