Бардаўская восень на Беласточчыне

|

Гасцей фестывалю, які будзе праходзіць 23-25 кастрычніка на канцэртных пляцоўках у польскіх Бельску, Орлі, Гайнаўцы, Беластоку, чакаюць спевы Зміцера Вайцюшкевіча і Віктара Шалкевіча, Зміцера Бартосіка і Лявона Вольскага, канцэрты гуртоў “Босае сонца” і NRM.

Гарадзенскіх выканаўцаў сярод удзельнікаў конкурснай праграмы сёлета няма.

Уваход на ўсе імпрэзы будзе бясплатным.

Арганізатарам фестывалю з’яўляецца Саюз беларускай моладзі ў Польшчы.

Фота: sonca.org