ДЛЯ СТВАРЭННЯ СЯМ’І ЗУБРАМ СПАТРЭБЯЦЦА ПАШПАРТЫ

|

Гэта неабходна для захавання і памнажэння папуляцыі зуброў: фармавання генетычна здаровых пар. “Шлюбы” паміж блізкімі сваякамі небяспечныя для зуброў. Зубраняты ў такіх бацькоў нараджаюцца з аслабленым імунітэтам, хваравітыя.

Асаблівасці ДНК кожнага беларускага зубра на працягу бліжэйшых чатырох год будуць даследаваны і занесены ў пашпарты. Гэтая інфармацыя дапаможа падбіраць для размнажэння ў прыродных умовах найбольш генетычна аддаленых жывёл.

Але спачатку навукоўцам давядзецца распрацаваць методыку забору пробаў крыві ў магутных жывёл.

Беларусь саступае толькі Польшчы па памеры папуляцыі зуброў і налічвае больш за 800 жывёл. Гродзенская мікрапапуляцыя зуброў створана ў 2000 годзе.