«Еўропа – гэта больш, чым ты думаеш»

|

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты ва ўзросце ад 18 да 26 год (уключна), якія з’яўляюцца грамадзянамі краін Савета Еўропы і Беларусі. Спабор ладзіцца ў чатырох катэгорыях: тэкст, фотаздымак, радыё- ды відэасюжэт. Удзельнікі могуць даслаць працы не абароненыя аўтарскімі правамі, не больш чым у двух катэгорыях. Мовы конкурсу: англійская і французская.

 

Пераможцам у кожнай катэгорыі прапануецца паездка ў Страсбург 26-30 студзеня 2010 з магчымасцю ўдзелу ў сэсіі Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы. Каб прыняць удзел, трэба зарэгістравацца на анлайн-платформе для журналістаў Youthmedia.eu, загрузіць сваю працу і клікнуць кнопку «Add to contest».

 

Апошні тэрмін дасылання матэрыялаў – 6 снежня.

 

Даведацца самую падрабязную інфармацыю і задаць пытанні арганізатарам можна на http://www.youthmedia.eu/more