“ПРОВАДЫ ЗІМЫ” АДБУДУЦЦА 21 ЛЮТАГА Ў ПЫШКАХ
У праграме – канцэрты шматлікіх гродзенскіх калектываў, шоу-праграма з удзелам “Радыё Гродна”, тэатралізаванае прадстаўленне.
Аматараў актыўнага адпачынку чакаюць “Гродзенская лыжня – 2009”, конкурс “5000 крокаў да здароўя”, спаборніцтвы, эстафеты, гульні, катанне на конях, палёты на паветраным шары. Для экстрэмалаў – экстрым-праграма “Купанне гродзенскіх маржоў”.
Тыя, каму падабаецца назіраць за спартыўнымі подзвігамі іншых, парадуюцца выступам парашутыстаў.
Святочны настрой можа крыху сапсаваць надвор’е: акурат у суботу-нядзелю сіноптыкі абяцаюць узмацненне маразоў. Зіма пакуль не збіраецца зыходзіць.
Кася КРОТ