Лепшыя – прадставяць Беларусь у Ірландыі

|

Па інфармацыі ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама на старт выйдуць больш за 200 найбольш моцных кросмэнаў краіны. Самымі цікавымі для заўзятараў будуць забегі прафесіяналаў, сярод якіх Ігар Цецярукоў, Сцяпан Рагаўцоў, Ігар Жаўрук, малады спартовец Сяргей Платонаў, Вольга Краўцова, Гульнара Выгоўская. Для іх гэтыя спаборніцтвы стануць своеасаблівай спробай сіл – лепшыя кросмэны будуць прадстаўляць Беларусь на чэмпіянаце Еўропы па кросе 13 снежня ў Дубліне (Ірландыя).

 

Чатыры года запар Кубак чэмпіянату ў камандным заліку ўтрымлівала каманда Гродзенскай вобласці. Сёлета гарадзенцы спадзяюцца ўтрымаць тытул.

 

Традыцыйна ў чэмпіянаце па кросе прымуць удзел і аматары бегу ўсіх узростаў. Для іх адбудуцца два масавых забегі – мужчынскі і жаночы. Даўжыня дыстанцый – ад 1 да 8 км.

Ілюстрацыя http://www.imapress.spb.ru