Гараднічанку чакае «чысты» лістапад
Аб гэтым паведаміў дэкан факультэта біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржуніверсітэту імя Янкі Купалы Васіль Бурдзь на паседжанні круглага стала, прысвечанага пытанням экалагічнай бяспекі трансмежнага воднага басейна ракі Нёман. Ачыстка Гараднічанкі як прамога прытоку Нёмана з’яўляецца для горада вельмі актуальнай задачай.
Гараднічанка – гэта значная частка ландшафту, гэта – паркастваральны водны аб’ект. Вакол яе гістарычна сфармаваліся парк імя Жылібера, Швейцарская даліна. Зараз у раку ідуць неабчышчаныя ліўневыя воды, змываецца і абсоўваецца прыроднае смецце, пясок. Студэнты, вядома, выканаюць сваю кароткатэрміновую задачу. Але перад гарадскімі ўладамі паўстае пытанне доўгатэрміновае – аб будаўніцтве вычышчальных сістэм.
Па інф. БелТА
Фота http://www.fotki.by