На Гродзеншчыне нi пуху, нi пер’я
Не працуе швейны цэх.
Цяжкасці слонімскага прадпрыемства звязаны з сусветным эканамічным крызісам: з-за яго разарвалі кантракт датчане, а знайсці заказы на ўнутраным рынку аказалася не проста.
Пасля восеньскіх патрабаванняў павышэння заробку, супрацоўнікам фабрыкі паабяцалі расфармаваць прадпрыемства, калі да новага года яно не стане рэнтабельным. Аднак працаўладкаваць людзей у Слоніме няма дзе, таму дырэктар прадпрыемства спадзяецца, што сыравіна для працы фабрыкі хутка знойдзецца.