Забойцам прад’яўлена абвінавачванне

|

Следчыя маюць дастаткова доказаў віны забойцаў, адкак следства працягнецца яшчэ каля трох месяцаў: час спатрэбіцца на правядзенне стацыянарнай псіхіятрычнай экспертызы.

Нагадаем, жыхары Гродна 28-мі і 29-ці год падчас сваркі забілі сталага мужчыну, яго нявестку і знаёмую. Прыхапіўшы сына забітай жанчыны і кампутар, злачынцы падпалілі кватэру і збеглі.

11-гадовага хлопчыка знайшлі ўжо раніцай разам з забойцамі.

Навошта яны забралі дзіця пакуль дакладна невядома.

Арыштаваныя і хлопчык тлумачаць гэта па рознаму.

Дзіця добра ведала аднаго з забойцаў і абвінавачванні ў выкраданні пакуль не прад’яўленыя.

Фота з сайта http://orshagorodmoy.info