ГАРАДЗЕНЦЫ СТАЛІ АХВЯРАМІ ВІРУСА-“ЗВАНІЛКІ”

|

Згодна з атрыманымі ад Белтэлекама рахункамі, усе ахвяры вялі бясконцыя міжнародныя размовы.

На вэб-старонцы Белтэлекама ўжо з’явілася папярэджанне пра вірус, які трапляе ў кампутары гарадзенцаў (часта – паля наведвання парнасайтаў).

Карыстальнікі інтэрнэту спакушаюцца на прапанову ўсталяваць утылітку, якая паскорыць злучэнне з інтэрнэтам, або іншую “халяву”.

Варта адказаць на такія запыты станоўча – і вірус на вашым кампутары. Пасля падключэння вамі да інтэрнэту праз тэлефонны мадэм дазвонам (“безпаролька”, 8w600100), праз хвіліну вірус адключае кампутар ад “безпаролькі” і тэлефануе на замежны нумар, дзе таксама маецца мадэм, які вас таксама будзе забяспечваць інтэрнэтам. Змену правайдэра вы можаце і не заўважыць, але гэта будзе ўжо тэлефоннае злучэнне з іншай краінай і, адпаведна, зусім іншыя расцэнкі.

Спецыялісты раюць ахоўваць свае кампутары з дапамогай антывірусных праграм, а Белтэлекам нагадвае, што ахвярам віруса давядзецца-такі аплочваць дасланыя рахункі ў поўным памеры.

В. Дрэма