Гарадзеншчына будзе гандляваць з армянамі

|

Візіт запланаваны на 30-31 кастрычніка. Сяргей Мартынаў плануе сустрэцца з губернатарам Шырака Лідай Нанян і падпісаць з ёй дамову пра супрацу гэтага рэгіёну з Гарадзеншчынай у галіне эканомікі, навукі і культуры.

Шыракская вобл. Арменіі мяжуе з Грузіяй і Турцыяй. Галоўны горад рэгіёна – Гюмры (у савецкія часы – Ленінакан).

Насельніцтва рэгіёна складае 280 тыс. чалавек.

У 1988 г. на тэрыторыі рэгіёна адбыўся страшны землятрус, які цалкам разбурыў горад Спітак і забраў жыццё тысячаў ахвяраў.