Як падрыхтаваць добрага спецыяліста па турызму

|

Спецыялісты з Германіі, Італіі, Чэхіі і Славакіі падзеляцца з гарадзенцамі сваімі напрацоўкамі ў гэтым кірунку.

У прыватнасці, гаворка пойдзе пра навучанне турыстычным спецыяльнасцям у магістратуры.

Семінар праводзіцца ў межах міжнароднага праекта, скіраванага на мадэрнізацыю адукацыйных праграм для падрыхтоўкі беларускіх спецыялістаў у галіне турызма. Удзел у гэтым праекце з беларускага боку бярэ і гарадзенскі ўніверсітэт.

Яго спецыялісты ўжо бралі ўдзел у навучальным візіце ў Германію, а таксама шэрагу іншых мерапрыемстваў.

Апроч таго, універсітэт ужо атрымаў у межах праекта 10 кампутараў, 6 друкарак і навучальна-метадычную літаратуру для факультэта турызму і сэрвіса.