У краіне багоў і алівак

| Без катэгорыі

Апынуцца ў гэтай казцы прадстаўляецца сапраўды хвалюючай падзеяй. А калі вяртаешся дамоў і пераглядаеш фотаздымкі, эмоцыі а ні як не кладуцца на паперу ў выглядзе «падарожных нататак», а так і застаюцца эмоцыямі, якімі я і дзялюся з табой, дарагі чытач ТС.

Афіны – сталіца Грэцыі, яе найбольш знакамiты горад. З-за землятрусаў будынкi нават у сталiцы будуюцца не вышэй за дзесяць паверхаў. Гэта расцягвае плошчу гораду на шматлiкiя квадратныя кiламетры.

>

Акропаль – быў, ёсць i нiколi не перастане быць найбольш цiкавым месцам у Афiнах.

У яго храмах, здаецца, акумулявана большасць сонечнага святла.

Калi стаiш дакладна ў сярэдзіне арэны, голас разносiцца па ўсiх яе «кутах», узмоцнены быццам бы сотняй мiкрафонаў. Чутна нават падзенне манеты ў пясок.

Руiны i скульптуры, у музеях і пад адкрытым небам – гэтага багацця ў Грэцыi хапае паўсюль.

Маленькiя, каларытныя домiкi з’яўляюцца вiзітоўкай краю, без iх яго сабе цяжка ўявiць.

Дамiнуючая рэлiгiя тут – праваслаўе.

Адным з сапраўдных цудаў прыроды з’яўляюцца метэоры. Горы, якія «завiслі ў паветры». Hекалi яны былi на дне мора.

На схiлах «метэораў»… …прымасцiлiся старадаўнiя кляштары

Аднак «паветраныя горы» – не адзiная справа прыроды, i ў гэтым можна пераканацца яшчэ больш, калі глядзіш на: 

каньён ракi Энiпеас альбо марское ўзбярэжжа

Pазумееш, што табе давялося бачыць толькi мiзэрную частку гэтай непаўторнай краiны.

Але найбольш уражвае iншае – пачуццё таго, што пазнаўшы долю гэтага свету, ты крыху больш пазнаў самога сябе. Больш поўна i гарманiчна сябе асэнсаваў.

Фота аўтара