Свет, які складаецца з гукаў…
Кожны з хворых людзей мае свае цяжкасцi… Аб тым, як іх пераадолець, я папрасiла расказаць Валерыя Iванавiча Будніка, iнвалiда па зроку, які працуе ў навучальна-кансультацыйным пункце вячэрняй школы на прадпрыемстве Таварыства сляпых.
У Валерыя амаль з самага нараджэння пагоршваўся зрок, а праз некалькi гадоў i зусім знiк. У часе вучобы было вельмi цяжка перасоўвацца, але знаходзiлiся людзi, якiя яму заўсёды дапамагалi, і ў першую чаргу – бацькi. Не было ў тыя часы і камп’ютараў, з дапамогай якiх было б лягчэй вучыцца i хутчэй пазнаваць розную iнфармацыю.
Валеры падкрэсліў, якую вялікую патрэбу ў дапамозе маюць сляпыя людзі на вуліцы, у транспарце, у крамах. Напрыклад, не заусёды ў грамадскiм транспарце агучваюцца прыпынкi, і не на кожным перакрыжаванні ўсталяваныя гукавыя светлафоры.
Не гледзячы на штодзённыя праблемы і цяжкасці, жыццё патрабуе маленькіх перамог. І каб прыцягнуць увагу да сваіх праблем, людзі з парушэннямі зроку ўжо шмат гадоў праводзяць розныя мерапрыемствы, у тым ліку і «месячнiк белай тросцi», які будзе доўжыцца да 15 лістапада.
> |
|
Зараз у фiлiяле бiблiятэкі iмя Я. Карскага ў аддзеле мастацтваў дзейнiчае творчая выстава iнвалiдаў па зроку, якую можа пабачыць кожны. Можа быць, такім чынам станем бліжэй да тых, у каго свет складаецца з гукаў… І не будзем абмяжоўваць сваю ўвагу да інвалідаў «дзяжурным» месячнікам.
|
|
Фота аўтара