Волі Бяляевай патрэбна наша дапамога!
Летам гэтага году адбыўся кансіліум дактароў з удзелам спецыялістаў Міністэрства аховы здароўя, на якім было прынята рашэнне з улікам стабільнасці стану дзіцяці і адсутнасцю метадаў лячэння гэтай хваробы выпісаць Волю дахаты. Пры гэтым дзяўчынцы спатрэбіцца апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх. Кошт яго складае каля 18 000 еўра. На гэты момант удалося сабраць 12 000, але гэтага недастаткова для выратавання дзяўчынкі.
У сувязі з гэтым грамадскае дабрачыннае аб’яднанне «Гродзенскі дзіцячы хоспіс» звяртаецца да ўсіх неабыякавых людзей з просьбай аб дапамозе сям’і Бяляевых ў зборы сродкаў на набыццё апарата, які дазволіць ёй вярнуцца дадому.
Пералічыць сродкі можна на дабрачынны рахунак у АСБ «Беларусбанк» № 000000012 р/р 3819382100034, філіял № 400 Гродзенскага ўпраўлення, УНП 500156630.
Пры неабходнасці вы можаце скантактавацца з мамай Вольгі Бяляевай Надзеяй Ільінічнай (53-18-06) альбо з супрацоўнікамі «Гродзенскага дзіцячага хоспісу» (48-59-05, 80297844887).