Пагроза зямельным рэсурсам ад камунальных адыходаў
Аб гэтым учора паведаміў старшыня Гродзенскага абласнога камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Генадзь Казак на міжнароднай навукова-тэхнічнай канферэнцыі «Энэрга- і матэрыялазахоўваючыя экалагічна чыстыя тэхналогіі».
Каля 1,1 млн.т адыходаў вытворчасці ў далейшым выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны, энерганосьбітаў або дапаможнага матэрыялу. А вось вялікую частку камунальных адыходаў (іх «узнікае» ў вобласці штогод 250 тыс. т) захоўваюць на палігонах, перапрацоўваючы толькі 15% з іх.
Для санкцыянаванага пахавання адыходаў функцыянуюць 449 аб’ектаў (палігонаў), у асноўным у сельскай мясцовасці! Далейшае пахаванне камунальных і небяспечных адыходаў у такіх памерах прывядзе да таго, што значныя зямельныя рэсурсы выйдуць з абарачэння і значна павялічыцца забруджванне навакольнага асяроддзя. Таму плануецца ў наступным годзе перапрацоўваць да 25% камунальных адыходаў.
Паводле інф. БелТА
Фота http://www.vsesmi.ru