Дні святога Губерта

|

Дні Губерта распачне прэзентацыя кнігі Алеся Краўцэвіча “Рыцары і дойлілы Гародні” і выстава малюнкаў, паводле якіх кніга паўстала.

Мерапрыемствы адбудуцца ў Троннай зале Старога Замка. Пачатак – 16.00.

Падчас прэзентацыі будзе праведзена дабрачынная латарэя, здабытак ад якой пойдзе на патрэбы гарадскіх музеяў.

5 лістапада – творчая сустрэча з бардам Віктарам Шалкевічам з нагоды яго кніжнага дэбюту: вершы і песні, што сталі хітамі ўкладзены у зборнік «Блюз Вясна», што выйшаў у бібліятэчцы часопіса “Дзеяслоў”.

Пачатак у 18.30 у памяшканні Таварыства Беларускай Школы.

7 лістапада з 9.30 у гэтым жа памяшканні пройдзе ІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя “Гарадзенскі палімпсест. Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё Гародні. ХV – XX стст.”

У канферэнцыі возьмуць удзел даследчыкі гарадзенскай даўніны з Гродна, Мінска, Аполе, Варшавы: Алесь Смалянчук, Наталля Сліж, Аляксей Шаланда, Ганна Паўлоўская, Андрэй Радаман, Зміцер Яцкевіч, Вадзім Урублеўскі, Віталь Галубовіч, Зміцер Віцько, Іна Соркіна, Сяргей Токць, Вольга Сабалеўская, Сяргей Жумар ды інш.

Канферэнцыя падрыхтавана супольна Гарадзенскім Рухам “За Свабоду”, Інстытутам гістарычных даследаванняў Беларусі (ЕГУ), Акадэмічнай сеткай даследчыкаў Вялікага Княства Літоўскага, Гродзенскім абласным аб’яднаннем маладых навукоўцаў “ВІТ”.

Праграму канферэнцыі можна пабачыць на http://ruh-u-hrodna.livejournal.com/15706.html#cutid1 8 лістапада з 11.00-13.00 у памяшкінні ТБШ адбудзецца Круглы стол “Гарадзенскі “Новы свет”. Перспектывы рэнавацыі і захавання”.

Адбудзецца прэзентацыя мультымедыйнага дыску “Фотаплэнэр Адкрый Новы свет”.

З 9 па 11 лістапада пройдзе фестываль дакументальных фільмаў “Свабоднае кіно”.

У яго праграме: 9 лістапада – першы ў Беларусі паказ трылогіі “Беларусь пад нямецкай акупацыяй”;

10 лістапада – фільмы міжнароднага фестываля праваабарончых фільмаў “Адзін свет” – “Моц бяссільных”. Гэта шчырая, без таямніц тая частка гісторыі чэшскага народа, калі Чэхія была пад камуністычным рэжымам.

11 лістапада – працяг паказу фільмаў міжнароднага фестываля праваабарончых фільмаў “Адзін свет” – “Пагроза”.

Гэта фільм пра прэзідэнта Венэсуэлы Уга Чавеса і штодзённае жыццё звычайных людзей гэтай краіны…

Паказы ладзяцца ў памяшканні ТБШ.

Пачатак – 19.00, уваход вольны.

Усе фільмы суправаджаюцца беларускамоўнымі цітрамі.