У Гродна ў арэнду здаецца 135 тысяч квадратных метраў гарадской маёмасці

|

Сёлета прададзена 8 аб’ектаў камунальнай уласнасці, аднак не ўсе будынкі знаходзяць свайго пакупніка.

Так, аэравакзал у Абухова не можа знайсці новага ўладальніка ўжо два гады, хаця за гэты час яго кошт знізіўся на 45%.

З-за гэтых жа прычын на 35% патаннеў будынак па вул.Сакольскай,22.

На сёння выстаўлены на продаж кінатэатр “Гродна”.

Горад спадзяецца атрымаць за яго 4,5 мільярда рублёў. Шукаюцца інвестары і для гасцініцы “Гродна” па вул.Паповіча.

У бліжэйшы час з аукцыёна пастараюцца прадаць будынкі кацельных па вул. Карскага, вул. Цітова, на Азёрскай шашы, а таксама будынкі па вул. К. Маркса, 22 і вул. Кірава, 3.

Чыноўнік спадзяецца, што ў хуткім часе ў цэнтры горада стане больш кавярань і маленькіх крамак: з 1 студзеня кватэры, якія знаходзяцца на першым паверсе можна будзе пераводзіць у нежылы фонд і выкарыстоўваць для прадпрымальніцкай дзейнасці.

Паводле http://grodno.biz