Дапаможам дзецям разам

|

На сайце праекта размешчаны спіс з імёнамі, дыягназамі хворых смаргонскіх дзетак і маладых інвалідаў, а таксама пералік рэчаў, якія яны хочуць атрымаць у падарунак.

Вельмі часта ім не хапае самага неабходнага: пасцельнай бялізны і пральнага парашку.

Нехта марыць пра цёплую коўдру і ляльку, а нехта не можа абысціся без памперсаў.

Сем’і, што выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, маюць вельмі абмежаваныя фінансавыя магчымасці.

Арганізатары акцыі звяртаюцца па дапамогу да кожнага, хто ў стане перадаць дзецям у патрэбе новыя альбо ўжываныя (у добрым стане) рэчы.

Даведацца пра персанальныя патрэбы кожнага з дзяцей і звязацца з арганізатарамі можна праз спасылку http://www.help-me.by/ru/actions/present/