Карантыну па грыпе ў Гродна не будзе
Па яго словах, у вобласці зафіксаваны сезонны рост захворванняў рэспіраторнымі інфекцыямі, аднак грып не рэгіструецца.
Гэты тыдзень пакажа, як будзе развівацца эпідэміялагічная сітуацыя ў горадзе.
Карантын у навучальных установах будзе абвешчаны толькі ў выпадку пагрозы эпідэміі грыпу, калі захварэе больш за 35% вучняў.
Пакуль узровень захворванняў сярод дзяцей і падлеткаў не перавышае нормы.
Тым часам, пачынаецца вакцынацыя гродзенцаў ад грыпу.
Для гэтых мэтаў вобласць набыла больш за 65 тысяч доз вакцыны расійскай вытворчасці.