Штодзённы ураджай грыбоў – 10 тон
Паводле бізнэс-плана максімальная магутнасць будучай фабрыкі складзе 10 т грыбоў у суткі. Плануецца рэалізоўваць грыбы на ўнутраным рынку і на экспарт пароўну – па 50%.
Да ажыццяўлення праекту будуць прыцягнутыя крэдытныя рэсурсы, у тым ліку замежныя. Агульны кошт будаўніцтва ацэньваецца ў Br65 млрд. Узвесці фабрыку плануецца за адзін год, тэрмін акупляльнасці праекту складзе сем гадоў. Гродзенская фабрыка грыбоў будзе дзяржаўнай.
Паводле БелТА