«Беларуская музычная восень» у Гродзенскай філармоніі
Мінскі «Рэнесанс», духавы аркестр Лідскага музычнага вучылішча, аркестр Гродзенскага музычнага каледжа, эстрадны аркестр Гродзенскай філармоніі пад кіраваннем Барыса Мягкова, эстрадны аркестр «Капрыз» Гродзенскага дзяржуніверсітэту і вядомы джазавы калектыў з Мінску «Яблычная гарбата» – вось удзельнікі фэсту, які сёлета адбудзецца на камерцыйнай аснове. У мінулыя гады эстірадныя аркестры можна было паслучхаць бесплатна.
Парад аркестраў пройдзе ў рамках міжнароднага фэсту «Беларуская музычная восень». На лістапад запланаваныя і іншыя «восеньскія» мерапрыемствы: сольныя канцэрты ансамбля музыкі, песні і танца «Белыя Росы», групы сучаснай харэаграфіі «ТАД», выступ Прэзідэнцкага аркестра Беларусі і тэатра гумару «Кан-кан».
На фота (http://news.vitebsk): група сучаснага танцу «ТАД»