Цяпер часцей купляюць тэсты…
Усе ведаюць, што трэба засцерагацца. Праўда веды, якая кантрацэпцыя лепш, вельмі эклектычныя. Шмат разнастайнай інфармацыі знаходзіцца ў інтэрнэце, але якой можна верыць?
Па словах акушэра-гінеколага Інны Ўладзіміраўны Карытка, усё залежыць ад рэгулярнасці палавога жыцця. Калі гэта выпадковы сэкс, то трэба абавязкова выкарыстоўваць прэзерватыў. А калі сэкс з пастаянным партнёрам, то лепш выкарыстоўваць супрацьзачаткавыя таблеткі.
Адсюль паўстае пытанне, як гэта ўплывае на жаночы арганізм. Некалькі хвілін пошуку ў інтэрнэце, і зноў шмат артыкулаў, якія раскрываюць, наколькі дрэнна і небяспечна для жаночага арганізму выкарыстоўваць гэтыя пілюлі.
– Ніяк гэта не паўплывае на далейшае жыццё жанчыны: ні на іагчымасць нарадзіць дзіця, ні на агульны стан. Ужыванне гарманальных таблетак не бачна нават у агульным аналізе крыві, – упэўнівае Інна Ўладзіміраўна. – А вось самастойны выбар гарманальных прэпаратаў строга забаронены, бо існуе шмат розных проціпаказанняў.
Меркаванне ўрача мы атрымалі. Зараз пойдзем да гарадзенцаў і даведаемся пра іх меркаванні.
Ірына: Я думаю, што спіралі вельмі дрэнна ўплываюць на арганізм жанчыны. А прэзерватывы лепш купляць больш дарагія, мне здаецца, што яны больш якасныя, каб не было непажаданых наступстваў. Але ўсё роўна, парада доктара не перашкодзіць.
Саша: Да кантрацэпцыі стаўлюся вельмі станоўча, асабліва да прэзерватываў. Ёсць вялікая іх разнастайнасць, галоўнае, каб не «атручвалі» арганізм – трэба купляць іх вытворчасці вядомых фармацэўтычных кампаній. А тыя дзяўчыны, якія выкарыстоўваюць таблеткі, у будучыні не вядома, будуць мець дзяцей і здароўе, ці не…
Владзік: Усё залежыць ад сітуацыі. Стандартным выйсцем лічу прэзерватыў. Каб потым не ехаць за таблеткамі…
Марына: Я ведаю шмат разнастайных сродкаў кантрацэпцыі: свечкі, таблеткі, зараз з’явіўся не то крэм, не то пенка. Не карысталася, таму дакладна не ведаю. На мой погляд таблеткі – гэта не вельмі добра, змяняецца гарманальны фон. Але калі ў дзяўчыны павялічана шчытападобная залоза, то паўплываюць таблеткі добра. Лічу, што прэзерватыў нічога дрэннага зрабіць не можа, таму для меня самым аптымальным з’яўляецца варыянт Contex.
align=”left” >Дар’я: Я ведаю прэзерватывы, спіраль, калпачкі, гармоны. Але самае найлепшае, я лічу, гэта ўстрыманне.
Зміцер: Мне патрэбен толькі прэзерватыў… Хлопцы саромеюцца нават гаварыць на гэтую тэму, а дзяўчыны, у сваю чаргу, вельмі хвалююца за стан свайго здароўя. Будзце ўважлівымі, адны і другія!
Анжаліка Ластоўская: З кантрацэпцыі ведаю спіралі, але да родаў не раю. І сачыць за імі трэба… Некаторыя думаюць, што паставілі на ўсё жыццё! Раней яны ставіліся на 5 год, зараз на 2. Для моладзі, я лічу, найлепшай кантрацэпцыяй з’яўляюцца прэзерватывы, даволі танна і патрэбна. Лепшая кампанія – гэта Фарматэкс, так гавораць усе гінеколагі. І мая сяброўка таксама карысталася. Ёсць яшчэ таблеткі і вагінальныя свечкі. Усё гэта, канешне, добра, але трэба падбіраць з доктарам.
Фота аўтара (фота на застаўцы http://news.rambler.ru)