Кірмаш для абітурыентаў

| Без катэгорыі

Рэкламавалі сябе не толькі факультэты самога ГрДзУ, але і мноства іншых вышэйшых і сярэднеспецыяльных навучальных устаноў. У іх ліку Гродзенскі Дзяржаўны аграрны універсітэт, БДУ, Беларускі дзяруніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Абітурыентам паказвалі відэаролікі і слайд-шоў з жыцця навучэнцаў і студэнтаў.

 

Кожны жадаючы мог задаць пытанні, якія цікавяць, выкладчыкам, дырэктарам і дэканам, азнаёміцца з навучальнй праграмай, даведацца аб рэпетыцыйным тэставанні і падрыхтоўчых курсах. Спрыяльным было і тое, што патэнцыйныя студэнты маглі паразмашляць з “сапраўднымі” студэнтамі, бо інфармацыя з іх вуснаў – найбольш праўдзівая і актуальная.

>

Мабыць, у кожнага стэнда была свая разыначка. У матэматыкаў гасцей сустракала каманда чэрлідэраў, у гісторыкаў праходзілі рыцарскія баі, будаўнікі давалі панасіць каску, у юрыстаў можна было ўзяць на памяць свой адбітак пальцаў, журналісты раздавалі свежыя булачкі разам са свежымі навінамі. Стэнды вучылішчаў і каледжаў былі больш падобныя на вернісаж. Навучэнцы педагагічнага каледжа стваралі карціны літаральна на вачах у публікі. Судзячы па шматлікіх запісах у кнізе водгукаў, абітурыенты засталіся задаволенымі кірмашом. Многія знайшлі адказы на свае пытанні і ўжо канчаткова вызначыліся з выбарам будучага месца вучобы.