Аб чым спрачаюцца гiсторыкi
Сёння аб іх спрачаюцца спецыялісты з Гродна і Мінска. Першая памылка – год пачатку праўлення. На зваротным боку манеты паказаны 1314-й – гэта афіцыйная дата і ў падручніках па гісторыі называецца менавіта яна. Але ў гарадзенскім музеі ўпэўненыя, што пачатак праўлення Давыда – абаронцы Гародні – 1299 год. Гэтая дата сустракаецца ў летапісах і менавіта яе трэба лічыць пачаткам кіравання. Другая недакладнасць – малюнак Наваградскага замка XVI стагоддзя.
Рыта Янчалоўская, загадчыца аддзелам гісторыі Гарадзенскага гісторыка-археалагічнага музея кажа: «На манецt замак Наваградскі XVI стагоддзі, а час кіравання Давыда Гарадзенскага – пачатак XIV стагоддзя, з 1300 па 1324 гады». Памятныя манеты «Давыд Гарадзенскі» выпушчаныя ў снежні мінулага года тыражом па пяць тысяч – срэбная і медна-нікелевая. Калекцыянеры могуць набыць яе ў любым аддзяленні Нацыянальнага банка.
Спецыялісты банка ўпэўненыя: памылак на памятнай манеце няма. Усе дадзеныя правераныя экспертамі. Канфіскоўваць з звароту іх пакуль не збіраюцца. Сяргей Мазайло, карэспандэнт: «Гэта ўжо не першая памылка Нацыянальнага банку. Некалькі гадоў таму падобны скандал разгарэўся вакол манеты, прысвечанай Адаму Міцкевічу. Тады няслушна паказалі гады жыцця. Увесь тыраж прыйшлося выключыць, акрамя сотні манет. Іх проста паспелі прадаць.
Сёння іх рынкавы кошт каля 5 тысяч даляраў. А адзін калекцыянер на аўкцыёне заплаціў 19 тысяч еўра. Чым скончыцца сённяшняя сітуацыя, ніхто не бярэцца гаварыць».