ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ПЕРАКЛАДУ ДАКУМАНТАЎ З ВАТЫКАНУ

|

Поўны збор дакументаў Другога Ватыканскага сабора на беларускай мове прадставіць Архіепіскап Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, па ініцыятыве якога і быў зроблены пераклад.

У прэзентацыі возьме ўдзел кіраўнік секцыі па перакладу літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў царквы пры Канферэнцыі каталіцкіх епіскапаў Беларусі ксёндз доктар Ян Крэміс, пад кіраўніцтвам якога ажыццяўляўся пераклад.

Прэзентацыя адрасавана не толькі студэнтам і выкладчыкам духоўнай семінарыі і свецкіх ВНУ, але і шырокай грамадскасці. Частка экзэмпляраў саборных дакументаў будзе перададзена ў Гродзенскую абласную, гарадскія і раённыя бібліятэкі.

Збор дакументаў Другога Ватыканскага сабора – гэта 16 канстытуцый, дэкрэтаў і дэкларацый, прысвечаных розным сферам дзейнасці Рымска-каталіцкай царквы, яе ролі ў грамадстве, адносінам да іншых канфесій і рэлігій.

Пераклад дакументаў Сабора на беларускую мову быў важны і для стварэння беларускамоўнай каталіцкай тэрміналогіі, увядзення ва ўжытак новых паняццяў, паведамляе Радыё Рацыя са спасылкай на БЕЛТА.