«Кіроўца Арчыбальд» адбудзецца пры поўным аншлагу
Як паведаміла рэжысёрка пастаноўкі Святлана Літвінёнак, спектакль пастаўлены паводле аднайменнай п’есы польскай паэткі Марыі Паўлікоўскай-Яснажэўскай. На пераклад твору с польскай мовы пастаноўшчыца трапіла выпадкова і вырашыла, што якраз гэтая п’еса ў жанры лёгкай камедыі будзе запатрабаваная гледачамі.
Твор Паўлікоўскай-Яснажэўскай ніколі не ставіўся на беларускай тэатральнай сцэне. Гэта гісторыя пра каханне, нараджэнне сям’і ды хуткаплыннае шчасце.
Паводле Радыё Рацыя
Фота з архіву ТС